«Пішу са шпіталя. На 5 суткі сухой галадоўкі ў Віцебскім ІЧУ пачаліся праблемы са здароўем. Ныркі, ціск ўзняўся да 220, спазмы, сутаргі, неверагодная слабасць (у мяне ўсё ж - 62г). Так, як галадоўку спыніць я адмовіўся, адміністрацыя ІЧУ выклікала хуткаю дапамогу і афіцыйна зьняла з мяне арышт. Хуткая завезла ў шпіталь, дзе цяпер я свабодны і паціху аднаўляюся».

Жыхару Полацка прысудзілі 25 сутак арышту за «несанкцыянаванае пікетаванне». Мужчына пяць дзён трымаў сухую галадоўку і трапіў у шпіталь.

Год таму мужчына пафарбаваў бацькоўскую хату ў вёсцы Алёшча Полацкага раёна ў нацыянальныя колеры: намаляваў на сценах дзве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў Пагоню. Праз пэўны час яго асудзілі за гэта як за правядзенне несанкцыянаванага пікета, а потым пагражалі крымінальнай справай за злоснае хуліганства.

Цікава, што годам раней яго, як брыгадзіра-чыгуначніка, ветэрана Беларускай чыгункі, узнагародзілі медалём «За працоўныя заслугі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0