«Ён [адказ] можа быць самым розным. Гэта залежыць ад тых прапаноў, якія зробяць мне нашы ваенныя эксперты», — адказаў ён на пытанне пра тое, якім можа быць адказ Расіі ў выпадку, калі ЗША і НАТА «не пачуюць нас і гэтым разам».

Нагадаем, апошнія месяцы, на фоне з'яўлення вялікай колькасці расійскіх войскаў на мяжы з Украінай, расійскі прэзідэнт патрабуе ад заходніх краін, у тым ліку ад Джо Байдэна, «гарантый бяспекі», галоўнай з якіх з'яўляецца неўступленне Украіны ў НАТА. Хоць сам Пуцін на пачатку сваёй прэзідэнцкай кар'еры, у 2000 годзе, не выключаў, што Расія ў перспектыве сама можа стаць членам НАТА. Аднак уступленне ў блок краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы выклікала нервовую рэакцыю ў Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0