Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
Фядута абвясціў медыцынскую забастоўку — ён адмаўляецца прымаць таблеткі, без якіх у палітолага можа здарыцца інфаркт. Гэта яго пратэст супраць абмежаванняў у ліставанні з роднымі.
Аляксандра Фядуту затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Ён разам з Рыгорам Кастусёвым і Юрасём Зянковічам з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».
«Доктар пацвердзіў рак». Якія навіны ў справе затрыманых па «замаху» на Лукашэнку?





