• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Меркаванні

Андрэй Скурко з жонкай і сынам. 2021 год.

27.12.2021 / 20:23

«Калядны цуд, які абярнуўся болем». Жонка Андрэя Скурко ўпершыню атрымала спатканне з мужам

У пятніцу 24-га ў мяне было нешта накшталт каляднага цуду. Цуд, які абярнуўся болем, цуд-стрэс, ад якога я ўсё не магу адысці. Упершыню за пяць з паловай месяцаў я пабачыла мужа, піша  Паўліна Скурко.

Андрэй Скурко з жонкай і сынам. 2021 год.

Доўгі калідор, падзелены ўздоўж шклом і кратамі. Дзесяць месцаў. Дзесяць тэлефонных слухавак. На шкле перад кожным спіс забароненых тэм і дзеянняў.

Мы, сваякі, спярша тоўпімся перад уваходам. Дзядзя-работнік СІЗА называе прозвішчы, чалавек падыходзіць, паказвае пашпарт, кладзе на стол тэлефон (іх праносіць на спатканне нельга). Дзядзечка кажа нумар месца, дзе ты мусіш чакаць сваё золата. У мяне было месца №5.

Так усе мы расселіся. Але чакалі яшчэ доўга.

Паветра дрыжала. Побач са мной сядзелі мама з дзяўчынкай гадоў пяці. «Зараз прыйдзе сюрпрыз. Хтосьці, каго ты вельмі хочаш бачыць», — кажа мама.

Сюрпрызы ніяк не ідуць. Дзяўчынка пачынае абгаворваць вячэру: «Давай сёння зробім піцу? Але трэба цеста? Зойдзем у магазін?.. Ну дзе ўжо гэты сюрпрыз. А я яго знаю? А я яго люблю, гэты сюрпрыз?..»

Адчыняюцца дзверы ў канцы калідора, па той бок шкла, і заходзяць хлопцы. Ідзе Андрэй. Такі прыгожы. Чысты твар, ніякіх новых зморшчак і слядоў пакут. Чыстыя валасы, прыгожая прычоска (ім выдаюць машынку і той, хто найлепш умее, стрыжэ сукамернікаў). Адзеты што на працу — чыста, акуратна. Зверху чорная байка з надпісам «Нью роадс» (я яе люблю ад самага пачатку нашых адносін), пад ёй шэры гольф, які купіла восенню ў ГУМе, ужо ў турму. Мне здалося, Андрэй зараз у ідэальнай вазе: не поўны і не змарнелы. Без магчымасці займацца спортам вельмі сочыць за харчаваннем, не есць макароны, мала есць кашу і іншыя лішнія вугляводы. На абед бярэ суп, а заядае мясам і гароднінай, якія мы перадаём.

У перагаворным пакоі стаіць гул, і прыходзіцца, прыкладаючы слухаўку да аднаго вуха, другое затыкаць пальцам. Рукі зацякаюць, але да апошняга не мяняю позу, каб не змарнаваць час.

Едучы на спатканне, фантазіравала, як паміж намі зараз усталюецца тое новае, глыбіннае, што нарадзілася ў пакутах і перапісцы. Як ад вачэй да вачэй будуць лётаць маланкі і разрады…

Але замест гэтага мяне

з галавой накрывае падзабытае шчасце сямейнай гамонкі. Адчуванне, што прайшло не пяць месяцаў, а пяць дзён. Гаворым пра сям’ю, плёткі, побыт, многа смяёмся, амаль увесь час.

Я столькі не ўсміхалася ні разу за ўсе гэтыя месяцы. Кажу гэта Андрэю. Дык чаго ты не смяялася! - сварыцца ён.

Без цябе не надта выходзіць.

Андрэй радуецца, што я не такая і худая, як на фота. «І нейкія шчочкі ёсць, добра!»

Расказваю, як перад выхадам гаварыла з Тамашом, пыталася, што перадаць тату, і хлопчык, задумаўшыся, перадаў, што калі тата прыедзе, мы пойдзем купляць булку з макам. У Андрэя ў вачах слёзы.

Пераводжу на вясёлае, смешнае. Абмяркоўваем гаршчок, здароўе, сяброў — усякую звычайную драбязу з кухонных размоў.

Час здаецца бясконцым цёплым морам, і мы ў ім.

Тут сігнал — 5 хвілін. Пра што мы гаворым? Не памятаю. Толькі раптам яго спакойны аксамітны голас на паўслове абрываецца.

Глядзім адно на аднаго праз шкло. Хлопцы імкліва ўстаюць, але ідуць да дзвярэй спакойна. Мой Андрэй такі прыгожы, выпрастаны. Рукі складае за спінай. Новая звычка. Дзверы за ўсімі зачыняюцца.

У мяне ўнутры хмара эмоцый, у якой цяжка нешта разабраць. Раптам дзяўчынка побач пачынае плакаць.

«Тата працуе на сакрэтным аб’екце, мы не можам пайсці за ім». «А я хачу! Я сумую па тату!» — плача дзяўчынка. «Ведаеш, я рашыла, што таксама зраблю сабе вечарам піцу, — кажу ёй. — А ты сама раскачваеш цеста ці мама гэта робіць?». Дзяўчынка ашарашаная, глядзіць на мяне з падазрэннем, тым часам мама яе апранае. «Ты з чым любіш піцу? З памідорамі? З сырам? А аліўкі любіш?» «Не, аліўкі яна не любіць», — смяецца мама. Іду ў другі канец пазнаёміцца з маці сябра па перапісцы (пачула іх прозвішча, калі правяралі пашпарты). Наш канец калідора аказваецца «палітычны», абмяркоўваем адчуванні і надзеі, наракаем на несправядлівасць. Нарэшце дзверы адчыняюць і выпускаюць нас на паветра.

Здаю Андрэю перадачу, тэлефаную бацькам, расказваю, які ён прыгожы і магутны. Іду з сястрой у краму. Еду дамоў па заснежаным горадзе. І тут мяне накрывае.

Калі я зноў пачую яго? Пасля таго, як яму (нам) прысудзяць гады калоніі?.. 

Асабліва горка і не хочацца ўспамінаць, як раптоўна выключыўся ў слухаўцы гук. Я ўспамінаю 8 ліпеня, калі яго пасадзілі ў попельна-шэры мікрааўтобус і захлопнулі дзверы. Сёння тое ж брыдкае пачуцце: нібы мне вярнулі мужа, а потым зноў забралі.

Андрэйка, ты казаў не гневацца і не злавацца. Што без эмоцый мы пераможам чысцей. Але я нічога не магу з сабой зрабіць. Я ненавіджу тых, хто вінаваты ў нашым расстанні.

Злую і на сябе. Думаю: трэба было менш гаварыць і больш слухаць. Не паддавацца на ілюзію, што наш час бясконцы. Трэба было гэта сказаць, а тое не, не казаць. Меней прызнавацца ў каханні, а больш па сутнасці! Трэба было лавіць кожнае слова. Запісваць! Можа, тады б насыцілася гэтай сустрэчай…

Але, канечне, не. 

Дома гарую. Хочацца грубіць у адказ на ўсе пытанні. Брыдкасловіць. Стукнуцца як след аб сценку, перабіць гэты боль. Ежа стаіць у горле, усё здаецца нясмачным. Хочацца ляжаць у адзіноце.

Сон не ратуе, там усё яшчэ менш прыемна: гестапа, допыты, аблавы.

Крыху памагае добрая кніжка: пераседзець у прозе, перачакаць боль…

Слухаю сумную калядную песню Навібэнда: «Ты не заўважыш, як хутка ўсё міне». Нарэшце цякуць слёзы і нарэшце мяне трошкі адпускае.

Гуляю з малым, а сама лятаю думкамі далёка. Малы раптам гладзіць мне валасы, прыабдымае за шыю: «Таты німа!» 

І я імгненна цверазею. Так, дружок, давай успомнім, хто тут дарослы. «Таты няма, але ён дакладна скора прыедзе. І тады пойдзем з ім разам купляць булку!» «З макам!» — радуецца Тамаш.

* * *

«Што тычыцца траўмаў і стрэсу, то тут усё індывідуальна. Страшна сказаць, але ў мяне, па-мойму, не тое што траўмы — нават стрэсу няма:) Я цвёрда ведаю, што ні ў чым не вінаваты, а знаходжуся тут проста таму, што час такі — як і многія іншыя», — напісаў Андрэй у лісце напярэдадні сустрэчы.

***

Падтрымайце нашаніўцаў лістом, паштоўкай ці пасылкай. Гэта можна зрабіць па адрасе: 

СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030. 

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Скурко Андрэй Генадзевіч

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Ядзерны шантаж — галоўная выснова з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. «І вось тут роля Беларусі вельмі вялікая»
«Самае галоўнае — не займацца фігнёй». Музыка Сяржук Доўгушаў — пра новае жыццё ў ЗША
У Кітаі пачынаюцца сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы. Вось чым гэта пагражае ўсяму свету
Пісьменнік Саша Філіпенка: Замест халівараў параіў бы беларусам проста ад'я**цца адно ад аднаго
Палітыка і грамадства
Ложкі — у тры ярусы. У якіх умовах вікіпедыст Бернштэйн правёў тры месяцы да суда
Борыс Джонсан запрасіў Зяленскага ў Лондан
Памёр Барыс Тасман 
Украіна заявіла, што не будзе рабіць крокі па ўступленні ў НАТА
YouTubе на патрабаванне СБУ заблакаваў буйныя каналы расійскіх прапагандыстаў
Хлопца, у якога страляў Паршын, адпусцілі са шпіталя дадому
Лукашэнку агучыў перад Пуціным просьбу пра «люстраны» адказ Захаду. Гаворка пра ядзерную зброю ў Беларусі
Усяго патроху
Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
На Лунінеччыне праходзіць фестываль «Лунінецкія клубніцы» ФОТА
Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны
Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой
У Салігорскім ЗАГСе адначасова зарэгістравалі шлюб тры пары байкераў ФОТА
Хатняя гаспадыня з Кыргызстана праспявала ў караоке песню з «Тытаніка» і за ноч стала зоркай ВІДЭА
Спорт
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
У камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» проста на матчы здарыўся інсульт. Збіраюць сродкі для рэабілітацыі
Ад каго атрымаем кухталёў у еўракубках? Беларускія клубы даведаліся апанентаў па футбольных кваліфікацыях
Здарэнні
Патрыярх Кірыл упаў падчас асвячэння храма ў Новарасійску ВІДЭА
На мінскім заводзе сілікатных вырабаў выбухнула алюмініевая пудра
Пранк выйшаў з-пад кантролю: вясковец зымітаваў самагубства, а калі прыехалі медыкі і міліцыя — «уваскрос»
У Слоніме згубіўся трохгадовы хлопчык, бацькоў знайшлі толькі на другі дзень
Ад пачатку купальнага сезону ў Беларусі патанулі 22 чалавекі
У Мінску п'яны мужчына пераблытаў дзіцячыя садкі і забраў чужога хлопчыка
На польска-беларускай мяжы затрымалі БМВ, скрадзены ў Германіі
Карысная інфа
На панядзелак з-за спякоты абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
На выходныя будзе да +34 градусаў 
Аранжавы ўзровень небяспекі — сёння чакаюцца залевы і навальніцы
У панядзелак — аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц
Здароўе
Ці варта вашаму дзіцяці займацца спортам? Сабралі пяць пераваг, якія вас пераканаюць
Спёка вяртаецца. Як сябе паводзіць у такое надвор’е?
Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час
Доктарка тлумачыць, як перажыць паток дрэнных навінаў і дапамагчы сабе справіцца з трывогай у гэты неспакойны час
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Праз санкцыі ў Літву больш нельга везці паліва ў каністрах, многія даведваюцца пра гэта толькі на мяжы
Эканоміка
На Камароўцы прадаюць памідоры па 35 рублёў ФОТАФАКТ
З 1 ліпеня падаражэюць цыгарэты
Лукашэнка хоча пераарыентаваць на пецярбургскія парты 20 млн тон грузаў
Расія скарачае чыгуначны транзіт праз Беларусь у Польшчу
Меркаванні
Ядзерны шантаж — галоўная выснова з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. «І вось тут роля Беларусі вельмі вялікая»
«Самае галоўнае — не займацца фігнёй». Музыка Сяржук Доўгушаў — пра новае жыццё ў ЗША
У Кітаі пачынаюцца сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы. Вось чым гэта пагражае ўсяму свету
Пісьменнік Саша Філіпенка: Замест халівараў параіў бы беларусам проста ад'я**цца адно ад аднаго
Гісторыя
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя
«Мая еўрапейская сям'я». Захапляльная кніга пра гісторыю з’яўлення і развіцця чалавечай папуляцыі ў Еўропе
Культура
Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, чый стан яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
У новым фільме Гая Рычы адрэдагуюць украінскіх бандытаў з-за вайны
25 і 26 чэрвеня — фестываль «Прадмова» ў Вільні
«Стары» — сямісерыйны дэтэктыўны трылер з зорным складам. Крытыкі ў захапленні
Беларускі рэжысёр два гады пераўвасабляецца ў персанажаў з карцін — вы не паверыце, што гэта зроблена без фоташопа
Фестываль «Рок за Баброў» пераносіцца яшчэ на год. Апошні раз ён адбыўся ў 2019-м
Навука і тэхналогіі
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
Канец эпохі: сёння апошні дзень працы Internet Explorer
Інжынер Google сцвярджае, што ў штучнага інтэлекту з'явілася душа і свядомасць. За гэта яго адхілілі ад працы
Каханне і сэкс
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Хочаце ажывіць старое каханне? Хутка для гэтага хопіць некалькіх таблетак
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
З басейна — у 200-хвілінны порнафільм. Як спартсменкі зарабляюць у ХХХ-індустрыі
«У маім асяроддзі шмат людзей, у якіх элементарна няма сэксу месяцамі, а то і гадамі»
Свет
Прэзідэнт Літвы аб санкцыях у дачыненні да калінінградскага транзіту: Пра саступкі Расіі не можа быць і гаворкі
Борыс Джонсан запрасіў Зяленскага ў Лондан
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што ўлады краіны шукаюць альтэрнатыву расійскай нафце
Украіна заявіла, што не будзе рабіць крокі па ўступленні ў НАТА
Вярхоўны суд ЗША адмяніў пастанову, якая гарантавала права на аборт. Байдэн назваў рашэнне «трагічнай памылкай», у буйных гарадах пачаліся пратэсты
Блінкен пра патрабаванне Расіі правяраць украінскія караблі: З чаго б гэта раптам?
Наўседа: НАТА патрэбна большая прысутнасць у Балтыі з-за расійскай пагрозы з Беларусі
Галоўнае
Ложкі — у тры ярусы. У якіх умовах вікіпедыст Бернштэйн правёў тры месяцы да суда
Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні
Сёння раніцай бамбілі Кіеў. Па горадзе выпусцілі 14 ракет
На Лунінеччыне праходзіць фестываль «Лунінецкія клубніцы» ФОТА
Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, чый стан яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным
Ядзерны шантаж — галоўная выснова з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. «І вось тут роля Беларусі вельмі вялікая»
Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой
Усяго патроху
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
Уласнікам аграсядзіб загадалі паведамляць пра людзей з нацыянальнай сімволікай і пра любыя групы больш як з 20 чалавек
«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку
«Вяртайцеся, пакайцеся, і я вас усіх пасаджу». Слава Камісаранка выклаў частку новага стэндапа, там зноў шмат пра Лукашэнку
Фота / Відэа
«Гэта БНФаўцы, і я іх ненавіджу!» На судзе над Аўтуховічам ваўкавыскі міліцыянт расказаў пра маральную ізаляцыю сваёй сям'і пасля ўдзелу ў рэпрэсіях
У Салігорскім ЗАГСе адначасова зарэгістравалі шлюб тры пары байкераў ФОТА
Апытанка
Самае чытанае
Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК
«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку
Стала вядома, з чаго Паршын мог страляць па падлетку
У Кітаі пачынаюцца сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы. Вось чым гэта пагражае ўсяму свету
«Жыву ў свабоднай краіне»: падлетак пасадзіў на зямлю экс-кіраўніка ГУБАЗіКа. Той у адказ пачаў страляць ПАДРАБЯЗНАСЦІ
Самае лайканае
Зяленскага ўвесь час суправаджае гэты ахоўнік. Вось што пра яго вядома
Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК
Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
Максім Кац пакрыўдзіўся на беларускі мем
Гарачыя тэмы
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Ягора Марціновіча перавялі ў атрад бабруйскай калоніі
Зяленскага ўвесь час суправаджае гэты ахоўнік. Вось што пра яго вядома
Зноў затрымалі былую палітзняволеную, якая месяц таму выйшла на волю
Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час
Максім Кац пакрыўдзіўся на беларускі мем
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
«Я як прыйшоў, адразу падумаў: забойцы. Так і аказалася». Навальны расказаў пра свой новы атрад у калоніі
Усе зноў загаварылі пра Сувалкскі калідор. У чым ягонае значэнне і небяспека?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх