Распыталі жонку Марыну Шыбко пра тое, што яшчэ ёй вядома пра стан мужа.

«Я даведалася ад адваката, што АІФ (Аляксандр Іосіфавіч Фядута — Заўв. рэд) не п’е таблеткі ўжо з 20 снежня. А ў яго цэлы букет захворванняў, у тым ліку сардэчная недастатковасць. Яшчэ калі ён утрымліваўся раней у «амерыканцы», яго абследавалі там і вынайшлі мігацельную арытмію», — расказала Марына Шыбко.

Аляксандр Фядута і Марына Шыбко, фота з сямейнага архіва

Аляксандр Фядута і Марына Шыбко, фота з сямейнага архіва

Пры гэтым адвакат вязня пакуль у ад’ездзе, таму жанчына даслала мужу ліст, дзе просіць спыніць медыцынскую забастоўку.

«Напісала ў лісце, каб ён пачаў прымаць медыкаменты. Сказала, што гэта дурасць і так горш толькі нам. Буду спадзявацца, што ён прачытаў яго. Таму што самой мне апошні ліст ад яго прыйшоў 15 снежня. Вельмі за яго перажываю».

Нагадаем, Аляксандра Фядуту затрымалі 12 красавіка ў Маскве. Ён разам з Рыгорам Кастусёвым і Юрасём Зянковічам з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

Чытайце таксама:

«Доктар пацвердзіў рак». Якія навіны ў справе затрыманых па «замаху» на Лукашэнку?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0