«Калядны падарунак, якога мы не чакалі», — напісаў у Фэйсбуку прытулак, размешчаны ў Дэтройце.

Папугаяў двума партыямі даставіў сын ўладальніка, які утрымліваў птушак у адным пакоі. Гэтыя ўмовы прытулак апісаў як «вельмі нездаровую сітуацыю».

«Такая безадказнасць ўладальніка абурае», — адзначаюць абаронцы жывёл.

Першая партыя з 497 папугаяў, змешчаных у сем клетак, паступіла 23 снежня. Сын уладальніка вярнуўся з новай партыяй праз тры дні, калі ў краіне быў дзень падарункаў, і прывёз яшчэ 339 птушак.

«Мы былі ў шоку, — кажуць у прытулку. — Але не маглі вярнуць іх назад».

Кэлі Лебонці, дырэктар гэтага прытулку, сказала мясцовай прэсе, што, па словах сына, яго бацька спачатку планаваў выгадаваць толькі некалькі птушак. Але ўсё скончылася тым, што выдаткі на папугаяў выраслі да 1200 даляраў на месяц.

«Яны амаль не рухаліся. Мы павінны былі раздзяліць іх па розных клетках», — сказала дырэктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0