Фота: 1prof.by

Фота: 1prof.by

Як тлумачаць «Нашай Ніве» кадравікі, гэта робіцца для таго, каб праверыць патэнцыйнага работніка праз адно з адгалінаванняў сумнавядомай базы «Беспорядки».

У гэтай базе ёсць гэтак званыя «лічбавыя ідэнтыфікатары» па нумары і адрасе сацыяльных сетак. 

Чалавек мог трапіць туды па розных прычынах: праз удзел у ініцыятывах, праз апаратную ідэнтыфікацыю на акцыях пратэсту і гэтак далей. Калі дадзеныя кандыдата на работу ў дзярж. структуры знаходзяцца ў базе, то яго не бяруць. Нават прыбіральшчыкам. 

Але ёсць лайфхак. 

«Рэкамендацыя: стварыць новы акаўнт у сацыяльных сетках, які можна будзе паказваць, і адкрыць новы нумар тэлефона. Калі правяраюць толькі па гэтых ідэнтыфікатарах, то фармальна чалавека ў базе не будзе, нават калі ён ёсць, і такі клірынг ён пройдзе», — кажа нам кадравы работнік. 

Чытайце таксама: У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0