Ужо некалькі месяцаў ходзяць размовы, што былы міністр замежных справаў Беларусі Пятро Краўчанка можа ўзначаліць БСДП.
Палітык нават праводзіў некалькі сустрэчаў з партактывам у рэгіёнах.

Менавіта дзеля таго, каб спраўдзіць гэтыя размовы, сябры БСДП сустрэліся з Пятром Краўчанкам 31 ліпеня. На сустрэчы прысутнічалі Анатоль Сідарэвіч, Вячаслаў Болбат, Валянціна Кудлацкая, Альберт Маркаў.

Пятро Краўчанка падчас размовы заявіў, што яшчэ не вырашыў канчаткова, ці будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. Не было таксама размовы наконт аднаўлення Краўчанкі ў партыі, паведамляецца ў прэс‑рэлізе БСДП.

Падчас правядзення з’езду беларусаў свету журналіст «НН» звяртаўся да Пятра Кузьміча з просьбай аб інтэрв’ю, але былы дыпламат зазначыў, што на дадзеным этапе з прэсай не кантактуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?