«Альбо заява на звальненне, альбо ўступленне ў дружыннікі. Дырэктар просіць усіх абраць другое, бо кадраў бракуе», — расказаў «Нашай Ніве» адзін з супрацоўнікаў.

Так выглядае кампрамісная заява на далучэнне да атрадаў дружыннікаў. Адным з абавязкаў будзе прысячэнне правапарушэнняў і паведамленне пра іх у праваахоўныя органы.

Так выглядае кампрамісная заява на далучэнне да атрадаў дружыннікаў. Адным з абавязкаў будзе прысячэнне правапарушэнняў і паведамленне пра іх у праваахоўныя органы.

Па словах суразмоўцы, пасля падпісання заявы людзей павінны прымацаваць да апорных пунктаў і ў вольны час яны павінны патруляваць горад. 

«Сутнасць, відаць, у тым, каб паказаць, што людзі пакаяліся і перайшлі на бок уладаў. А яшчэ, магчыма, гэтыя спісы дружыннікаў будуць апублікаваныя, і гэта таксама будзе выдатнай карцінкай для цяперашняй улады. Людзі не жадаюць далучацца да дружын, але многія збіраюцца ўступіць, бо не хочуць пазбавіцца працы, трэба карміць сем’і», — каментуюць суразмоўцы.

Раней падобныя прапановы паступалі супрацоўнікам Беларускай чыгункі. Калі вам вядома пра такія ж кейсы на вашых прадпрыемствах, паведамце пра гэта ў тэлеграм-бот «Нашай Нівы». Гэта ананімна і бяспечна.

Стаў вядомы лайфхак па ўладкаванні на работу, калі вы «палітычны»

Скандальна вядомы функцыянер БРСМ Цюхай пайшоў у «дружыннікі». Расказвае, як першыя поспехі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0