Падчас гэтай сустрэчы і Пуцін, і Лукашэнка стараліся падкрэсліць, што ніякіх сур'ёзных супярэчнасцяў паміж імі няма. Так, Пуцін сам заехаў за Лукашэнкам перад сустрэчай, што, вядома, крок сімвалічны.

Пасля бакі рабілі шмат слоўных кампліментаў на адрас адзін аднаго. Пуцін адзначыў, што Саюзная дзяржава ў 2021 годзе зрабіла істотны крок наперад, згадаўшы пра 28 падпісаных саюзных праграм. Лукашэнка ж падзякаваў асабіста Пуціну за падтрымку Беларусі.

Таксама Лукашэнка пахваліў арганізацыю саміта СНД і выказаў упэўненасць, што адбыўся крэн «у бок нашага яднання — разам вырашаць пытанні». Вядома, усё дзякуючы Расіі. 

Пуцін у адказ пахваліў беларускую эканоміку — знаходзіцца, маўляў, у выдатным стане. І расійска-беларускія эканамічныя адносіны таксама развіваюцца хуткімі тэмпамі: калі ў 2020 годзе з-за пандэміі ўзровень беларуска-расійскага тавараабароту ўпаў амаль на 17%, то ў 2021-м — рост на 36%. Таксама Пуцін ацаніў як «добры крок» рашэнне дапусціць да расійскіх дзяржзакупак беларускія прадпрыемствы.

Калі ж адкінуць узаемныя кампліменты, то канкрэтных вынікаў сустрэчы, пра якія пакуль паведамляецца афіцыйна, толькі два. Лукашэнка і Пуцін дамовіліся пра кааперацыю ў авіябудаўніцтве і пацвердзілі намеры правесці ў 2022 годзе чарговыя сумесныя вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Беларусі. Тэрмін іх правядзення — прыкладна люты-сакавік 2022 года.

Цяпер Пуцін з Лукашэнкам паехалі гуляць у хакей.

Пуцін на перамовах з Лукашэнкам пахваліў беларускую эканоміку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0