У горадзе мяркуюць, што звальненне — палітычнае, бо палітычныя звальненні на гэтым прадпрыемстве ўжо былі. 

Фота: СБ

Але ці так гэта — дакладна невядома. У размове з журналістамі «Нашай Нівы» Шабуня даў супрацьлеглыя адказы на пытанні аб палітычным складніку звальнення.

Спачатку сказаў, што заяву ён напісаў сам, але пры гэтым чакае новай прапановы работы. 

Глыбоцкі мясакамбінат — адна з цэнтральных вытворчасцяў дэпрэсіўнага рэгіёна на поўначы Беларусі. Асноўнай праблемай прадпрыемства з’яўляецца бедната сыравінных зон і канкурэнцыя за рэсурсы з прыватнікамі і іншымі заводамі.

У 2020-м годзе завод узначальваў Валерый Лапо, які сышоў на пазіцыю кіраўніка Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната.

Шабуня пабыў дырэктарам зусім нядоўга.

Чытайце таксама: «Цяпер у кагосьці на навагоднім стале апынецца». Забілі зубра, які стаў зоркай сацсетак

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?