ТАСС

ТАСС

Чэмпіянат пачаўся 26 снежня, ён праходзіў у Канадзе. Згодна з правіламі турніру ў гэтым годзе, калі ў камандзе выявілі заражэнне каранавірусам, ёй залічвалі тэхнічнае паражэнне і адпраўлялі на каранцін.

28 снежня з-за выпадкаў кавіду тэхнічную паразу атрымала зборная ЗША, якая павінна была згуляць супраць Швейцарыі. 29 снежня па аналагічных прычынах прысудзілі тэхнічнае паражэнне камандам Чэхіі (у матчы з Фінляндыяй) і Расіі (у матчы са Славакіяй).

Пасля гэтага рада IIHF сабралася на нараду наконт мэтазгоднасці далейшага правядзення чэмпіянату.

«Тое, што робіцца а чэмпіянаце цяпер, — гэта кашмар, сапраўдны кашмар», — заявіў РІА «Новости» ганаровы прэзідэнт IIHF Рэнэ Фазэль.

Моладзевы чэмпіянат свету праходзіць штогод з 1977 года. Да гэтага яго ні разу не адмянялі, у тым ліку ў перыяд пандэміі каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0