Незвычайны кантрабандыст быў затрыманы 1 жніўня на беларуска‑ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску «Верхні Церабяжоў».

Як расказаў БелаПАН начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, пры афармленні на ўезд у Беларусь легкавога аўтамабіля «Фіят», якім кіраваў украінскі грамадзянін, пагранічнікі Пінскага атрада і інспектар мытні знайшлі схаваны тавар. Як высветлілася, кантрабанду вадзіцель спрабаваў правезці на сабе.

Пры надглядзе на ім аказалася 15 майткоў, чатыры спартыўныя касцюмы і трое штаноў.

Усё гэта ацэнена ў 650 тыс. рублёў і перададзена ў мытню.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0