Мяркуецца, што размова адбудзецца ў 22:30 па мінскім часе.

Адзначаецца, што званок быў запытаны прэзідэнтам Расіі. Паводле прадстаўніка Рады нацыянальнай бяспекі Эмілі Горн, Байдэн пагадзіўся, бо «лічыць, што калі справа даходзіць да Расіі, няма замены прамому дыялогу паміж лідарамі».

Разам з гэтым прадстаўнік РНБ падкрэсьліла, што «адміністрацыя Байдэна працягвае актыўна кансультавацца з еўрапейскімі саюзнікамі, каб скаардынаваць агульны падыход у адказ на нарошчванне вайсковай сілы Расіі на мяжы з Украінай».

Нагадаем, што Байдэн і Пуцін сустракаліся ў Жэневе 17 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0