Канцэрт‑сустрэча з бардам Андрэем Мельнікавым пройдзе ў намётавым мястэчку ля вёскі Брылі Аршанскага раёну Віцебскай вобласці 4 жніўня (аўторак).
Месца выступу адметнае сваім размяшчэннем — гэта правы бераг Дняпра, дзе ў яго ўліваецца р. Крапівенка. Менавіта на гэтым месцы быў святочны канцэрт з нагоды Аршанскай бітвы ў 2007 годзе.
Пачатак у 19.40.