Мікалаева судзілі ў тым ліку за абразы Ярмошынай, а ў рапарце сілавікоў скрыншоты са старонкі ў Фэйсбуку, па вялікім рахунку, прысвячаліся ёй.
Мікалаеў даваў вострыя характарыстыкі асобе Ярмошынай і вінаваціў яе ў тым, што яна забараняла сыну «жыць мужчынам» і прыводзіць у дом дзяўчат.
Скрыншот з міліцэйскага відэа
Але ў гэтай гісторыі ёсць займальная дэталь: Аляксандр Мікалаеў быў у цесным сяброўстве з сынам Ярмошынай, адвакатам Аляксеем Ярмошыным, які памёр пры невядомых абставінах у 2017-м, у 40 год.
Яны разам уздымаліся па кар'ернай лесвіцы, і ў пракуратуры Цэнтральнага раёна працавалі ў адным кабінеце.
Такім чынам, за абразу Ярмошынай судзілі сябра яе пакойнага сына.
Чытайце таксама: Павел Вінаградаў напісаў тэкст на выпадак свайго затрымання, дзе распавёў, чым дапамагчы яму і сям'і





