Гарадзейскі цукровы камбінат

Самы вялікі тэрмін у былога дырэктара Гарадзейскага завода: Міхаіл Крыштаповіч атрымаў 13 гадоў турмы. Мікалай Пруднік (Слуцкі завод), Дзмітрый Ягораў (Скідзельскі), Віктар Міронаў асуджаныя на 11 гадоў, Анатоль Гладкі (Жабінкаўскі) — 8 гадоў.

Бізнэсовец з Масквы Сяргей Кананенка атрымаў 7 гадоў, экс-кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі (Масква) Дзмітрый Кірылаў — 7,5 гадоў, паведамляе «Спутнік».

Суд таксама пастанавіў спагнаць з часткі абвінавачаных больш за 11 млн рублёў (каля $ 4,4 млн).

Усім дзесяці фігурантам справы, якую раней расследавала КДБ, былі выстаўленыя абвінавачванні ў атрыманні, дачы хабараў, а таксама ў пасярэдніцтве пры атрыманні хабараў. Расследаванне доўжылася больш за год.

Пра цукровую справу стала вядома на пачатку мінулага года, калі 24 студзеня 2020 года ў небе над Польшчай развярнулі самалёт «Белавія», што ляцеў з Мінска ў Мюнхен. Самалёт пасадзілі ў Гродне, гэтым рэйсам Міхаіл Крыштаповіч ляцеў у адпачынак. Праз некалькі дзён стала вядома, што затрымалі дырэктараў астатніх чатырох беларускіх цукровых заводаў.

БТ паказала фільм пра «цукровую справу». У чым абвінавачваюць дырэктараў?

КДБ адпусціў галоўнага змагара са злодзеямі ў законе Уладзіміра Ціхіню пад падпіску аб нявыездзе

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру