Па законе, памер фонду, як правіла, не можа перавышаць 1% даходаў рэспубліканскага бюджэту. Але на наступны год ён складае 4% ад планаваных даходаў.

Для параўнання: на медыцынскую дапамогу насельніцтву патрацяць 759 мільёнаў рублёў, на культуру — 156 мільёнаў, на пенсіі — 1,4 мільярда.

Вядома, што амаль траціна прэзідэнцкага фонду — грошы, якія перакінуць туды з бюджэту Мінска. Памер гэтага трансферту — 418 мільёнаў рублёў.

У праекце бюджэту прапісана, на што збіраюцца патраціць 900 мільёнаў з рэзервовага фонду (па ўзгадненні з Лукашэнкам). 

Гэта выплата каранавірусных надбавак медыкам і сацработнікам, дадатковае павышэнне заробкаў дзяржслужачым і бюджэтнікам. Грошы патрацяць таксама на заробкі і пенсіі ваеннаслужачым.

Плюс на будаўніцтва (ці рэканструкцыю) аб’ектаў па рэгіянальных інвестыцыйных праграмах і будаўніцтва і рамонт аўтамабільных дарог. 

Што з астатняй сумай, няясна.

Летась адлічэнні ў фонд Лукашэнкі таксама павялічвалі амаль у 2,5 раза — з 244 мільёнаў рублёў у 2019-м да 613 мільёнаў у 2020-м. Увогуле ж, з 2017 па 2021 год у гэты фонд было накіравана 2,413 мільярда бюджэтных рублёў.

Увогуле ж упершыню інфармацыя пра рэзервовы фонд Лукашэнкі з'яўляецца ў бюджэце на 1996 год. Справаздачу аб тратах фонда звычайна публікуе КДК. Але робіць гэта досыць дзіўна: у межах справаздачы аб выкананні бюджэту. Гаворка, як правіла, ідзе пра траты тых сум, якія зацверджаныя ў бюджэце. А вось што адбываецца з непатрачаным астаткам, незразумела.

«На разгляд у парламент законапраект аб рэспубліканскім бюджэце прыходзіць ад Мінфіна праз ухваленне Саўміна і Адміністрацыі. У праекце рэзервовы фонд прапісаны адным радком з сумай. Разлікам фонду займаецца Мінфін па ўказаннях ад Адміністрацыі. На маёй памяці пытанняў у сенатараў па гэтым фондзе ніколі не ўзнікала, тыпу «вы ж самі ўсё разумееце».

Калі разглядаюць справаздачу аб выкананні бюджэту, тая ж карціна — усё адным радком без тлумачэнняў, пытанні таксама не задаюцца.

Аднойчы было афіцыйнае абгрунтаванне фактычных расходаў па гэтых фондзе. Дык у дакуменце 90% расходаў былі праведзены па ўказах і распараджэннях з грыфам «для службовага карыстання», — падзяліўся з намі адзін з чыноўнікаў.

Амаль 5 мільёнаў рублёў толькі на ваенруках. На чым можа было б сэканоміць бюджэтныя грошы?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру