Некалькі тыдняў таму з'явілася петыцыя, аўтары якой прасілі даць прававую ацэнку дзеянням мігрантаў на беларуска-польскай мяжы і беларускіх сілавікоў, якія іх не спынялі.
У адказе памежнага камітэта адзначаецца, што «адміністрацыйны або крымінальны працэс у дачыненні да названай катэгорыі асобаў не пачынаўся». Чаму? Бо ўлады ўлічваюць «уразлівае становішча бежанцаў, нязначнасць учыненых імі дзеянняў».
У петыцыі, дарэчы, былі падрабязна разабраныя дзеянні мігрантаў і вызначаныя адміністрацыйныя і крымінальныя артыкулы, па якіх іх можна было б прыцягнуць да адказнасці.
У Дзяржаўным памежным камітэце лічаць, што асноўную пагрозу бяспецы Беларусі ствараюць «зусім не бежанцы».
Між тым, ЕС абвінавачвае ў арганізацыі міграцыйнага крызісу ўлады Беларусі.
«Поўная дэвальвацыя законаў і прысягі». Дзейны пагранічнік пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы
Якія беларускія законы парушаюць мігранты ў памежнай зоне? Разбіраемся





