Фота: rafapress/depositphotos.com

Фота: rafapress/depositphotos.com

Цяпер на паведамленні ў чаце можна адрэагаваць не толькі фразай, але і анімаваным эмодзі. Адміністратары чатаў могуць выбраць, якія менавіта эмодзі будуць даступныя ў якасці рэакцый у агульным чаце. У асабістых чатах яны заўсёды будуць уключаныя.

Функцыя схаванага тэксту дазволіць хаваць у агульных чатах спойлеры, якія могуць сапсаваць іншым удзельнікам гутаркі уражанне, напрыклад, ад непрагледжаных пакуль яшчэ фільмаў ці серыялаў. Можна вылучыць частку набранага паведамлення і прымяніць да яе фарматаванне «Схаваны». Схаваны тэкст тады не паказваецца ні ў паведамленнях, ні ў спісе чатаў і абвестках. А каб праглядзець такі тэкст, дастаткова да яго дакрануцца.

Таксама проста ў месенджары з'явілася функцыя перакладу паведамленняў. Пры гэтым можна выбраць мовы, з якіх не патрабуецца перакладаць, для паведамленняў на гэтых мовах кнопка «перакласці» будзе схаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0