Фота: ria.ru

Фота: ria.ru

Гэты бюджэт мы разлічваем на сям'ю з двума дарослымі і двума дзецьмі. Найбольш традыцыйнае навагодняе меню беларусаў, выглядае прыкладна так:

  • салата «Аліўе»,
  • салата «Селядзец пад шубай»,
  • нарэзка з гародніны,
  • асноўныя мясныя стравы (да прыкладу, курыца ў духоўцы, мяса па-французску),
  • бульба на гарнір, каўбасная нарэзка, крыху бутэрбродаў з чырвонай ікрой (усё ж традыцыя!),
  • сырная нарэзка,
  • масліны,
  • садавіна,
  • цукеркі,
  • алкаголь,
  • сокі-мінералка.

Каб не купляць залішняга, складзем дакладны спіс таго, што і колькі нам трэба купіць у краме.

Кошты, якія будзем прыводзіць ніжэй, мы глядзелі на infoprice.by. Гэта сервіс, на якім можна параўнаць кошты на прадукты харчавання. Пры гэтым арыентаваліся мы на самыя нізкія з іх.

За выключэннем алкаголю. Там бралі сярэдні кошт.

Назва прадукта

Кошт за штуку ці кг (рублі)

Кошт на неабходную нам вагу ці колькасць (рублі)

Буракі

1,8

0,5 кг — 0,54

Бульба

1, 27

2 кг — 2,54

Морква

1,25

1 кг — 1,25

Цыбуля рэпчатая

1,9

1 кг — 1, 9

Часнык

7,25

100 г — 0,72

Свежыя агуркі

6

0,5 кг — 3

Свежыя памідоры

3,99

0,5 кг — 2

Пучок пятрушкі

24,5

100 г — 2,45

Пучок кропу

26

100 г — 2,6

Лісце салаты

17,3

300 г — 5,2

Салёныя агуркі (1 слоік 300 г)

2,49

2,49

Масліны (1 бляшанка)

2,59

1 шт. — 2,59

Гарошак (1 бляшанка)

2,55

1 банка — 2,55

Сыр «Lazur»

42,90

100 г — 4,29

Сыр «Брэст-Літоўскі»

18,33

150 г — 2,75

Селядзец

15,37

350 гр. — 5,38

Бляшанка чырвонай ласасёвай ікры (95 г)

12,99

95 г — 12,99

Сметанковае масла

17

180 г. — 3,6

Яйкі (10 шт)

2,76

20 шт — 5,52

Маянэз

8,53

800 г — 6,83

Смятана (пачак на 380 г.)

2,14

2 шт — 4,28

Каўбаса сыравэнджаная «Прыма»

27,72

180 г — 4,99

Каўбаса вараная

«Малочная Новая»

8,57

400 г — 3,43

Свініна

14,59

500 г — 7,30

Фарш свіны

15,95

1 кг — 15,95

Мандарыны

3, 59

1 кг — 3,59

Бананы

3,19

1 кг — 3,19

Яблыкі

1,89

1 кг —1,89

Спецыі для фаршу, курыцы

1,25

2 шт — 2,50

Лаўровы ліст (1 пачак)

2,65

1 пачак — 2,65

Чорны хлеб

1,3

2 шт — 2,6

Багет

1,33

1 шт — 1,33

Шакаладныя цукеркі

17

1 кг — 17

Шампанскае 

4,19

1 бутэлька — 4,19

Віно белае ці чырвонае

12,99

1 бутэлька — 12,99

Гарэлка 

7,85

1 бутэлька — 7,85

Сок (1 л.)

2,42

2 л — 4,84

Мінеральная вада (1,5 л.)

1,35

2 бутэлькі — 2,7

У выніку атрымліваецца, што за ўсе гэтыя прадукты, прыйдецца аддаць 172 рублі 57 капеек.Нагадаем, мы выбіралі самыя танныя прадукты і куплялі іх па-мінімуму. Улічваючы, што мінімальная зарплата ў Беларусі зараз 400 рублёў, то атрымоўваецца, што за самую класічную святочную вячэру беларусам прыйдецца аддаць палову мінімальнага заробка.

А калі палічыць, што акрамя ежы да свята хочацца набыць яшчэ і падарункі, то мінімальнай зарплаты для сустрэчы Новага 2022 года класічнай беларускай сям’і дакладна не хопіць.

Чытайце таксама: Чай плюс 18%, агуркі — 40%. Як змяніліся цены на прадукты пасля адмены дзяржрэгулявання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0