Цяпер у рэестры расійскіх СМІ-замежных агентаў 111 фізічных і юрыдычных асоб. Большая частка з іх была дададзеная ў рэестр у 2021 годзе.

У паведамленні на сайце Міністэрства юстыцыі гаворыцца, што рашэнне было прынята па прычынах, названых у дакументах, «якія паступілі ад упаўнаважаных органаў дзяржаўнай улады». Маўляў, «паводле атрыманых звестак, названыя асобы сістэматычна ажыццяўляюць распаўсюджванне матэрыялаў для нявызначанага кола асобаў, атрымліваючы пры гэтым замежнае фінансаванне».

Ад каго, у якіх мэтах і ў якім памеры людзі, якія трапілі ў рэестр, атрымліваюць грошы, Мінюст у дэталях не паведаміў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?