Арыгінальную навагоднюю ялінку звязалі жыхары Нур-Султана, паведамляе тэлеканал «Мір 24». Кожны з выканаўцаў гэтай працы вязаў сваю частку, а пасля лапікі злучалі ў адзінае палатно.

Сотні метраў пухнатай пражы фісташкавага колеру складаюць «ігліцу» навагодняга дрэва. Дадаткова яго ўпрыгожылі мяккімі цацкамі і клубкамі.

Усталявалі дрэва ў цэнтры сталіцы, а працягваць яго ўпрыгожваць гараджане змогуць да сярэдзіны студзеня.

Падобныя экаялінкі ў Нур-Султане збіраюць ужо тры гады запар. Далучаюцца да акцыі ўдзельнікі і з іншых гарадоў Казахстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0