Фота: ifeelstock/depositphotos.com

У прыватнасці, будуць адкліканыя ўсе 356 тысяч Model 3, выпушчаныя ў 2017—2020 гадах. Бо з-за адчыняння і зачыняння багажніка ў іх могуць пашкодзіцца драты камер задняга бачання, з-за чаго яны перастануць працаваць.

Акрамя таго, адклікаюць і 119 тысяч аўтамабіляў Model S, выпушчаныя з 2014 года. У іх заменяць замок, з-за няспраўнасці якога можа раптам адкрыцца капот. 

Абедзве праблемы будуць выпраўленыя без збірання дадатковай платы, запэўнілі ў «Тэсле».

Колькасць адкліканых аўтамабіляў прыкладна адпавядае ўсяму аб'ёму выпуску «Тэслы» ў 2020 годзе. Тады кампанія зрабіла амаль 510 тысяч электрамабіляў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру