Фота са старонкі ў Інстаграме Аляксандры Герасімені

Днямі Герасіменя паведаміла, што выстаўляе на аўкцыён свае алімпійскія медалі: бронзу з Алімпіяды ў Рыа 2016 года і два срэбры з Алімпіяды-2012 у Лондане.

«Усе сродкі ад NFT-аўкцыёну будуць накіраваныя на пакрыццё расходаў па абароне правоў чалавека ў беларускім спорце і прымусе UEFA выконваць палажэнні ўласнага статута», — паведаміла вядомая плыўчыха.

У кастрычніку БФСС апублікаваў даклад аб шматлікіх парушэннях з боку федэрацыі футбола. Ва УЕФА не палічылі доказы пераканаўчымі. БФСС падаў апеляцыю ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане на пастанову УЕФА не пачынаць дысцыплінарнае расследаванне ў дачыненні да АБФФ і яе кіраўніцтва. 

Каб працэс стартаваў, БФСС трэба аплаціць 22 500 еўра. Гэтую суму і вырашыла сабраць Герасіменя.

NFT (nonfungible token, неўзаемазаменны токен) — гэта лічбавы актыў, створаны з дапамогай тэхналогіі блакчэйну, якая гарантуе арыгінальнасць прадмета, а таксама права ўласнасці. Неўзаемазаменны токен унікальны, яго нельга аднавіць, а кошт аднаго NFT не залежыць ад кошту іншага. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?