У праграме сфармулявана, што з’яўляецца патрыятычнымі каштоўнасцямі:

  • Радзіма і малая радзіма,
  • пераемнасць пакаленняў і нацыя,
  • дзяржаўнасць, суверэнітэт,
  • дзяржаўная сімволіка,
  • гістарычная памяць, нацыянальна-культурная ідэнтычнасць,
  • сацыяльная і рэлігійная талерантнасць,
  • нацыянальная і палітычная культура.

У межах праграмы наступныя чатыры гады будуць праводзіць дыскусіі, сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады і ветэранамі (не толькі Другой сусветнай вайны, але і з ветэранамі Узброеных сіл), тэматычныя экскурсіі на працы чыноўнікаў, у вайсковых частках, вайскова-патрыятычныя класы, клубы і паходы, экскрусіі і спартовыя спаборніцтвы, выставы (у тым ліку на вайсковую тэму).

Акадэмія навук напярэдадні правяла сацыялагічнае апытанне, якое паказала, што сталае пакаленне больш за астатніх асацыюе Беларусь з зямлёй, якую абаранялі дзяды і прадзеды (46%). Трошкі больш за палову апытаных адказалі, што «быць патрыётам — значыць любіць Беларусь» (51 %), «жыць і працаваць у сваёй краіне дзеля яе дабрабыту» — 32 %, любіць беларускую мову і культуру — 27 %, паважаць дзяржаўныя сімвалы — 23 %.

58% беларусаў лічаць сябе патрыётамі, 25% не змаглі адказаць, 17 % не лічаць сябе патрыётамі Беларусі. Людзі сталага веку лічаць сябе патрыётамі больш, чым маладыя людзі ва ўзросце да 25 гадоў. Тое ж з дзяржаўнай сімволікай: яна ўяўляе каштоўнасць для 58% пенсіянераў, сярод моладзі — для 35%.

З апісання дзяржпраграмы, прыпраўленай пафасам, вынікае, што цэнтральнай тэмай патрыятычнага выхавання будзе перамога савецкага народа ў Другой сусветнай вайне. Улады спасылаюцца на сацапытанне: 44% заявілі, што ўклад беларускага народа ў Перамогу — галоўны прадмет нацыянальнага гонару.

У межах праграмы запланаваная выпрацоўка нацыянальнай ідэі, якую тысячы дзяржаўных ідэолагаў усё ніяк не могуць сфармуляваць. Цяпер абяцаюць прадставіць ідэю да 2023 года, займацца гэтым будуць у Акадэміі навук, Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў і Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Таксама ў межах праграмы запланаваная перападрыхтоўка спецыялістаў, якія будуць вучыць беларусаў, як правільна быць патрыётамі. 

Чытайце таксама: «Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0