Як тлумачаць нам анёлаўцы, сабраць дапамогу сям'і валанцёра Кірыла Голубева — прынцыповая справа. 

«Ён з 2012 года выязджае на ўсе пошукі, гэта вельмі салідны час — нямногія столькі год валанцёраць. Выбітны пашукавік, старшы групы, не было прамежку часу, каб ён не актыўнічаў.

Калі шукалі Максіма Мархалюка, ён два тыдні быў на пошуках! Вельмі адданы чалавек. Як мы кажам, калі цяпер пра яго бяду даведаюцца хаця б толькі тыя, каму ён дапамог, то пытанне закрыецца.

А трэба цяпер фактычна падтрымаць маму, у якой нічога не засталося: ні адзення, ні рэчаў, ні дома, усё што нажыла за жыццё, пагарэла», — патлумачылі нам хлопцы з «Анёла».

Для пераводаў адкрыты дабрачынны рахунак: BY09AKBB31340000010780070000

Таксама можна зрабіць перавод на рахунак карты праз АРІП: Банкаўскія, фінансавыя паслугі-Банкі-Альфа-Банк-Папаўленне рахунку BY16ALFA301430K4HZ0010270000

Таксама ўказаныя кантакты для сувязі: кароткі нумар пошукавага атраду «Анёл» 7733, а таксама +375336666856 і +375336666033

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру