Паводле яе слоў, год таму яна ўдзельнічала ў перадачы, пасля чаго прадстаўнікі «Моднага прыгавору» прапанавалі перадаць у анкацэнтр навагоднія падарункі дзецям у рамках дабрачыннай акцыі, піша meduza.io.

Ад праграмы ў бальніцу прыязджалі Дзед Мароз са Снягуркай, якія пакінулі чатыры мяхі падарункаў. «Якое ж было маё здзіўленне, дакладней сказаць — шок, калі ў мяшках апынуліся пустыя сэты каробак, без падарункаў дзецям! Шмат розных набораў каробак, складзеных па прынцыпе матрошкі — адна ў іншую», — напісала Бірукова.

Валанцёр сказала, што арганізатары акцыі перад ёй ніяк не папрасілі прабачэння, толькі заявіўшы, што падарункі ў іх скралі і яны будуць звяртацца ў паліцыю.

«Не перадаць, як мне было горка і сорамна за такі ўчынак перадачы… Расчараванне ў людзях, неразуменне, чаму і як так можна было паступіць не проста з дзецьмі, а з дзецьмі, якія змагаюцца за сваё кволае жыццё… Я не ведаю, як усё гэта растлумачыць. Як па мне, такі ўчынак — гэта сапраўды прыгавор… толькі не модны, а бесчалавечны…»

Прадзюсар «Моднага прыгавору» і генеральны дырэктар кампаніі «Чырвоны квадрат» Ілля Крывіцкі папрасіў прабачэння за тое, што адбылося, і паабяцаў даслаць новыя падарункі 3 студзеня. У каментарыі выданню «Пад'ём» ён заявіў, што дзецям падарылі пустыя каробкі памылкова.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру