Судна "Берыкс". Здымак з рэпартажу на тэлеканале "Ітэра"

Судна "Берыкс". Здымак з рэпартажу на тэлеканале "Ітэра"

Украінскі сухагруз «Берыкс», які з 2008 года дрэйфаваў у Чорным моры з 230 тонамі тухлага мяса на борце, урэшце прышвартаваўся у Адэсе, паведамляе навіновы рэсурс «Новый Регион».

Карабель спыніўся на стаянку не ў грузавым порце, а ля прычала сударамонтнага завода: ён мае прайсці пачынку. Экіпаж «Берыкса» — 8 чалавек - ужо пакінуў сухагруз, а трум судна апячатаны.

Судна з грузам мяса выйшла з грузінскага Поці ва ўкраінскі Ізмаіл пры канцы 2008 года. Аднак украінскія санітарныя ўрачы і мытнікі адмовіліся прапусціць неякасную бразільскую свініну і кітайскую курыцу на тэрыторыю краіны. Праз гэтую невыкрутку судна больш за паўгода матлялася па Чорным моры, намагаючыся разгузіцца хоць дзе, але ж яго ніхто не жадаў прымаць. Лядоўні на «Берыксе» зламаліся, і ўсе 230 тонаў мяса пачалі імкліва гніць, поўнячы навакольнае паветра нясцерпным смуродам. Гэтая акалічнасць таксама не дадала судну шанцаў прычаліць у портах.

Урэшце дэпутаты адэскай гарадской рады звярнуліся да ўласніка судна і да ўладальніка груза, патрабуючы, каб тыя прынамсі перабавілі на бераг экіпаж. Тыя пагадзіліся: на борт былі дастаўленыя пітная вада, харчаванне і паліва, а ўлады ўсё ж дазволілі правесці рамонт непаладак на беразе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?