4 жніўня, у дзень успаміну святога Яна Марыі Віянэя, з нагоды Года святарства, у Мінску пройдзе сустрэча святароў з усёй Беларусі з удзелам біскупаў. Сустрэча адбудзецца ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).
Расклад сустрэчы
11.00 — Літургія гадзін
11.15–11.45 — духоўная канферэнцыя на тэму святарства
11.45–12.15 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту; сакрамэнт пакаяння і паяднання
13.00 — святая Імша
15.00 — абед
Каталіцкі касцёл запрашае на сустрэчу не толькі святароў, але і кансэкраваных асобаў, і вернікаў.
Святароў просяць мець з сабою альбу і белую стулу.