На сайце Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі апублікавана інтэрв’ю з мітр. Тадэвушам Кандрусевічам «Касцёл сёння не баіцца жыць у Божай праўдзе». У ім гучаць разважанні, якія ўспрымаюцца як ускосная рэакцыя мітрапаліта на інцыдэнт у Івенцы і наступны адкрыты ліст Паўла Севярынца да яго «Бойцеся Бога і больш нікога».

Мітрапаліт гаворыць: «Адной з мэтаў такіх малітоўных сустрэч малітоўнае спатканне моладзі ў Івенцы з’яўляецца стварэнне клімату любові, даверу, узаемаразумення. Гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі мы будзем з павагай і любоўю адносіцца адно да аднаго, а таксама памятаючы пра галоўныя мэты дадзеных мерапрыемстваў. Перапрашаю, калі гэта не зусім удалося».

Таксама кіраўнік Касцёлу выказваецца датычна ўдзелу каталікоў у палітычным жыцці:

«Касцёл не забараняе сваім вернікам удзельнічаць у палітычным жыцці. Касцёл забараняе святарам выстаўляць сваю кандыдатуру на выбары ў заканадаўчыя і выканаўчыя органы ўлады. Затое ён заахвочвае вернікаў прымаць удзел у палітычным і грамадскім жыцці,
бо менавіта яны, калі будуць сапраўднымі хрысціянамі, будуць спрыяць, каб маральныя прынцыпы захоўваліся пры прыняцці законаў і іх практычным выкананні».

«Дазволю сабе прывесці яшчэ адну цытату з Кампендыума. «Для свецкіх вернікаў палітычная дзейнасць з’яўляецца годным і адказным выкананнем хрысціянскіх абавязкаў служыць бліжнім», — кажа мітрапаліт.

Мітрапаліт Кандрусевіч таксама ўзнімае пытанні супрацы з іншымі канфесіямі, грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі, дзейнасць Касцёлу ў справе абароны сям’і і свабоды сумлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?