Служба бяспекі Украіны і Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы падпісалі дамову аб супрацы ў архіўнай галіне. Дамову падпісалі кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка і кіраўнік Інстытуту нацыянальнай памяці Януш Куртыка, паведамляе «Росбалт».

Гэтая дамова з’яўляецца чарговым этапам па рэалізацыі указа прэзідэнта Украіны «Аб расакрэчванні, абнародаванні і вывучэнні архіўных дакументаў, звязаных з украінскім вызвольным рухам, палітычнымі рэпрэсіямі і галадаморам ва Украіне», — паведаміў Налівайчанка.

«СБУ не баіцца няёмкіх тэмаў у нашай супольнай гісторыі. Шлях да гістарычнай праўды заўсёды няпросты, але за гэтыя годы мы разам пераадолелі шмат цяжкасцей не толькі ў пошуку адпаведных архіўных дакументаў, але і ў распрацоўке аб’ектыўнага бачання складаных і супярэчлівых старонак нашай гісторыі», — падкрэсліў кіраўнік СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?