Маршрутка на Мінск трапіла ў страшную аварыю. Адна з пасажырак загінула за дзень да дня нараджэння
Увечары 2 студзеня 27-гадовы мужчына на Opel Vivaro ехаў у бок Слуцка па аўтадарозе «Мінск-Мікашэвічы». Паблізу вёскі Басманоўка Уздзенскага раёна ён не ўлічыў галалёд, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся ў лоб з маршруткай Peugeot, якая ехала ў Мінск.
Фота Следчага камітэта
У выніку ДТЗ 24-гадовая пасажырка Opel Vivaro памерла на месцы ад атрыманых цялесных пашкоджанняў. Абодва кіроўцы і дзевяць пасажыраў маршруткі атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, усе шпіталізаваныя.
Следчы камітэт паведамляе, што на кіроўцу Opel заведзеная крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ