Як распавяла Zerkalo.io прэс-сакратарка акруговай пракуратуры Крысціна Галомбек, асноўным падазраваным ва ўчыненні злачынства стаў грамадзянін Беларусі.
Фота: Pixabay.com
Паводле інфармацыі прэс-сакратаркі пракуратуры, затрыманням і допытам па справе аб забойстве былі падвергнутыя 11 чалавек — пераважна замежнікі, якія здымалі жыллё ў доме на вуліцы ксяндза Бжускі. Непадалёк ад гэтага месца і было знойдзенае цела ўкраінца. У выніку падазраванымі сталі два чалавекі.
Асноўным падазраваным у забойстве стаў грамадзянін Беларусі, які не прызнае сваю віну. Яго паказанні па справе і прадстаўлены ім ход падзей у той вечар разыходзяцца з тым, што паведамілі іншыя ўдзельнікі вечарынкі, распавяла Крысціна Галомбек. У дапамаганні ў здзяйсненні злачынства падазраецца грамадзянін Украіны, які, па версіі пракуратуры, дапамагаў вынесці цела забітага з дому на вуліцу, а таксама дапамагаў пазбавіцца ад слядоў злачынства. Украінец ўжо прызнаў сваю віну. У абодвух выпадках пракуратура просіць суд аб часовым арышце падазраваных тэрмінам на тры месяцы.
Сёння суд польскага горада Седльцэ павінен выдаць пастанову аб часовым арышце падазраваных у забойстве грамадзяніна Украіны.





