Кіроўца «Рэно» пры абгоне выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з экскурсійным аўтобусам. Пасажыры і кіроўца аўтобуса шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Сярод пацярпелых чацвёра дзяцей. У аўтобусе знаходзіліся 42 чалавекі, сярод якіх 40 грамадзян Расіі, якія прыехалі на экскурсію. Медыкі аказваюць ім дапамогу на месцы.

Распачатая крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Паводле інфармацыі Мінздароўя, у ДТЗ пацярпеў 41 пасажыр аўтобуса (усе грамадзяне Расіі), шэсць з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0