Відэа з'явілася ў телеграм-канале ДАІ, але пазней яго выдалілі. А праз некалькі дзён мужчыну звольнілі з працы.

Як паведамілі Zerkalo.io калегі Казачэнкі, яго звольнілі з Опернага тэатра яшчэ летась, практычна адразу пасля затрымання.

Пасля гэтага Генадзь выдаліў з Інстаграма фатаграфіі з майкай, на якой змешчаныя цытаты Лукашэнкі. «Прымаючы рашэнне, думайце на дзесяць крокаў наперад. Так, думайце галавой, а не… Некаторым карысна проста думаць. Не забывайце, што адну і тую ж інфармацыю ўспрымаюць па-рознаму», — напісаў музыка 1 студзеня на сваёй старонцы ў Інстаграме.

Аб самім Казачэнку вядома не шмат. Ён скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. У Оперны ён прыйшоў адносна нядаўна, а ў складзе «Серэнады» — гэты калектыў утвораны ў 2006 годзе з ліку артыстаў аркестра тэатра — з'явіўся толькі ў сакавіку гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0