Азаранка і Сабаленка на турніры ў Аўстраліі
Беларускім тэнісісткам не да адпачынку — яны ўдзельнічаюць у турніры «Адэлаіда Інтэрнэшнл». Сабаленка сенсацыйна прайграла там сотай ракетцы свету Каі Юван са Славеніі. Але апублікавала фота з прэс-канферэнцыі перад матчам.
Вікторыя Азаранка пачала з перамогі, абыграўшы іспанку Паўлу Бадосу.
Шоўмэн Кахно чыліць у маскоўскім гатэлі
У 2020 годзе шоўмэна звольнілі з беларускага тэлебачання, а пасля і асудзілі на дзесяць сутак. У выніку ён перабраўся ў Маскву.
Пачатак новага года Дзмітрый з сям’ёй таксама сустракае ў расійскай сталіцы. Але не дома — на некалькі дзён Кахно з жонкай і дзецьмі засяліліся ў шыкоўны гатэль у цэнтры Масквы.
Прыгажуня Станюта стаіць на галаве
Гімнастка Меліціна Станюта пачынае год са спартыўных практыкаванняў. Годна!
Леўчанка бегае спрынт
Баскетбалістка Алена Леўчанка таксама пачынае год з фізкультуры:
Дудзінскі на катку
А шоўмэн Дзяніс Дудзінскі, які пасля падзей 2020 эміграваў ва Украіну, катаецца на каньках.
Кур'ян адпачывае ў Расіі
Былы тэлевядучы, а сёння блогер, Дзяніс Кур'ян бавіць час у Маскве. «Белая дача» — вялікі аўтлет прэміум-брэндаў у расійскай сталіцы.
Марго Ляўчук адпачывае ў Кіеве
Спявачка Маргарыта Ляўчук у Кіеве сустрэла вядомага коміка — дарэчы, таксама беларуса! — Андрэя Скарахода.
Перлін ходзіць па рэстаранах
Былы тэлевядучы апублікаваў здымак з мінскага кафэ.
Шэпелеў катаецца на горцы
Тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў даўно жыве і працуе ў Расіі. Але ж не забывае і пра свае карані, нават публічна выказваўся пра сумныя ўражанні ад Беларусі пасля задушвання пратэстаў.
Пачатак 2022 года Дзмітрый сустракае разам з сынам — катаюцца з горкі. Мілата!
Чытайце таксама: Беларуска, дачка і зяць якой палітвязні, запусціла брэнд рэчаў з казінага пуху Babula. Паглядзіце, як стылёва!





