• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Свет
Фота 1 з 3

Асель Курманбаеву называюць неафіцыйнай жонкай Нурсултана Назарбаева.

05.01.2022 / 19:43

Ад «Міс Казахстан» да «жонкі» Назарбаева. Хто яна, Асель Курманбаева?

Асель Курманбаева маладзейшая за Нурсултана Назарбаева на 41 год. Яе называюць неафіцыйнай жонкай былога прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева і яна апынулася ў цэнтры расследавання Pandora Papers. Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP) сцвярджае, што Курманбаева зарабіла мільёны даляраў на сакрэтных афшорных здзелках. Што вядома пра Асель Курманбаеву?

Асель Курманбаеву называюць неафіцыйнай жонкай Нурсултана Назарбаева.

40-гадовая Асель Курманбаева — арт-менеджарка дзяржаўнага тэатра «Астана Балет». Тэатр заснаваны ў 2012 годзе па ініцыятыве Назарбаева. Курманбаева была першым заснавальнікам кампаніі, якая стварыла «Астана Балет». Пазней уладальнікам тэатра стаў фонд Назарбаева, затым ён перайшоў ва ўласнасць дзяржавы. Цяпер тэатрам кіруе Курманбаева.

Даследаванне OCCRP пад назвай Pandora Papers выявіла, што «трэцяя жонка» Назарбаева, Асель Курманбаева, прадала афшорную кампанію, якая не прыносіць даход, зарэгістраваную на Брытанскіх Віргінскіх астравах, сям'і набліжанага да Назарбаева алігарха Уладзіміра Ні за 30 мільёнаў даляраў.

Па звестках Pandora Papers, Курманбаева атрымала грошы ў 2010 годзе, праз два месяцы пасля смерці Уладзіміра Ні. Грошы паступілі ад кампаніі, якая перайшла да дачкі Ні, і Уладзімір Кім, алігарх, блізкі да Назарбаева, быў сведкам выплаты.

Уладзімір Ні, згаданы ў Pandora Papers, працаваў памочнікам Назарбаева ў 1985 годзе, яшчэ да распаду СССР. Пасля абвяшчэння Казахстанам незалежнасці ён стаў намеснікам кіраўніка Кіраўніцтва спраў прэзідэнта. Ён уваходзіў у раду дырэктараў карпарацыі «Казахмыс», фінансуе праназарбаеўскія арганізацыі і выданні. Ні памёр у 2010 годзе.

Уладзімір Кім, па версіі Forbes, самы багаты чалавек у Казахстане. Амерыканскі часопіс ацэньвае яго маёмасць ў 4,7 мільярда даляраў. Ён валодае медным гігантам — карпарацыяй «Казахмыс».

Што вядома пра Курманбаеву?

У інтэрв'ю 1999 года Курманбаева, якая тады ўдзельнічала ў конкурсе «Міс Казахстан», распавядала, што нарадзілася ў Алматы, вырасла ў Талдыкаргане і хадзіла ў харэаграфічнае вучылішча. Яе прадстаўлялі як студэнтку ўніверсітэта замежных моў імя Абылай-хана ў Алматы. Пасля перамогі на нацыянальным конкурсе прыгажосці дзяўчына паехала на конкурс «Міс свету» ў Лондане. Тады яна насіла прозвішча Ісабаева.

Асель Ісабаева (пазней яна стала Курманбаевай) на конкурсе «Міс свету» ў Лондане

Па дадзеных журналістаў, бацька жанчыны, якую называюць «трэцяй жонкай» Назарбаева, гэта Тлектэс Ісабайулы Есполаў. Магчыма, яна ўзяла прозвішча сваёй маці, Гульбану Курманбаевай. Прычына змены пашпартных дадзеных засталася невядомай. Пасля «Міс свету», дзе Курманбаева не атрымала якіх-небудзь узнагарод, яна рэдка з'яўлялася ў СМІ.

Праз амаль 20 гадоў, у 2018 годзе, яе заўважылі сярод слухачоў «паслання» Назарбаева. Яна сядзела ў адным зале разам з чыноўнікамі.

Асель Курманбаева сярод слухачоў «паслання» Назарбаева ў 2018 годзе

Ці Назарбаеў і Курманбаева ў афіцыйным шлюбе або не, невядома. У дакументах двух сыноў Асель Курманбаевай у графе «прозвішчы» пазначана «Нурсултан» і «Нурсултанулы».

Бацька Асель Курманбаевай, Тлектэс Есболаў, які кіруе Алмацінскім аграрным універсітэтам на працягу 20 гадоў, кажа рэпарцёру Азаттыка, што расследаванне, у цэнтры якога апынулася яго дачка, — не больш чым «чуткі».

— Мы ўсе гадуем дзяцей. Мы людзі, хто абараняе гонар нацыі. Я бацька, я педагог, навуковец. Так нельга, — сказаў рэпарцёру Азатыка Есболаў.

У Pandora Papers распавядаецца пра іншыя бізнес-сувязі Курманбаевай.

«Дзіўна, але фонд Назарбаева меў справу з Курманбаевай і зусім у іншым праекце. На два месяцы ў 2013 годзе ён стаў уладальнікам кампаніі «Астау», якую Курманбаева стварыла ў 2006 годзе. Потым яна зноў стала яе ўладальніцай. Кампанія валодае і кіруе банкетнай залай, спа і салонам прыгажосці ў цэнтры Нур-Султана», — гаворыцца ў даследаванні.

Кампаніяй «Астау», якая належыць Курманбаевай, кіруе яе маці Гульбану Курманбаева. Асель Курманбаева з'яўляецца таксама заснавальнікам фонду развіцця балета і нацыянальнага танца. Сёлета яна адкрыла Фонд падтрымкі і развіцця мастацкай гімнастыкі.

У Алматы, у прэстыжнай верхняй частцы горада, зараз будуецца велізарны тэатр. Заказчыкам аб'екта з'яўляецца фонд «Демеу», адзіны заснавальнік якога — Назарбаеў.

У Фондзе развіцця балета і нацыянальнага танца, заснаваным Курманбаевай, Азатык паведамілі, што «не маюць ніякага дачынення» да тэатра ў Алматы, але «маюць намер супрацоўнічаць, калі ён адкрыецца».

Паводле афіцыйнай біяграфіі, жонкай Нурсултана Назарбаева, які кіраваў Казахстанам каля 30 гадоў і працягвае аказваць уплыў на дзяржапарат, нягледзячы на адстаўку ў 2019 годзе, з'яўляецца Сара Назарбаева.

Журналісты-раследвальнікі звярнуліся да Назарбаева і Кіма, сям'і Ні і да самой Курманбаевай з пытаннем аб дэталях здзелкі на 30 мільёнаў даляраў. Адказаў яны не атрымалі. 

У інтэрнэце былі шматлікія публікацыі пра тое, што і некаторыя іншыя кіраўнікі краін Еўразійскага эканамічнага саюза жывуць з жанчынамі, нашмат за сябе маладзейшымі. Пра такую сувязь вядома было і адносна былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Паводле rus.azattyq.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Вы маўчыце, значыць, не змагаецеся»: Зяленскі зноў звярнуўся да расіянаў 2
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў
Польшча анансавала спыненне выдачы віз расіянам 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Лукашэнка запатрабаваў «кардынальна вырашыць праблему з даўгабудам» у Мінску
Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага
Чаму некаторыя людзі пазбягаюць блізкіх адносін і баяцца тактыльных кантактаў?
У Гродне пачынаецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным
У БДУІР з’явіўся факультэт інфармацыйнай бяспекі 2
У Мінску затрыманы менеджар «Макдональдса» Дзяніс Ландычанка
ПВТ пакідае кампанія, якую кантралюе Джордж Сорас 3
Усяго патроху
Алег Дзерыпаска падаў у суд на Алега Цінькова за абразы. Ён патрабуе 2 мільярды расійскіх рублёў
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 14
У Аргенціне адкрылі новы від дыназаўраў — падобныя да драконаў, але памерам з ката 1
У Нарвегіі ўсыпілі маржыху, бо яе надта любіў народ 3
Па вуліцах Маладзечна бегала парася 1
У Магілёве прайшоў Colorfest 2
«Чёткая, дерзкая, как пуля резкая». У тыктоку зрабіў фурор ролік беларуса, які незвычайна прадае машыну 5
Спорт
Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА 2
Легендарная тэнісістка Серэна Уільямс у 40 гадоў завяршае кар’еру
Кіраўнік федэрацыі футбола Базанаў спрабаваў выехаць у Польшчу, яго не пусцілі 5
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Па нулях! Апошняя беларуская каманда бясслаўна вылецела з футбольных еўракубкаў 6
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
Здарэнні
На польскай мяжы веласіпедыстаў сталі адпраўляць на паглыблены надгляд. Прычына — кантрабанда цыгарэт  2
У Гомелі мужчына вылічыў жонку-здрадніцу па камерах відэаназірання ў бары. Адміністратара ўстановы могуць пакараць 1

У Чачэрскім раёне мужчына ўдарыў жонку, выстраліў у яе і падпаліў хату
Размалявалі вайсковую тэхніку, выстаўленую ў скверы ў цэнтры Барысава
У ерэванскім гандлёвым цэнтры прагрымеў моцны выбух
Каля Макдональдса ў мінскім Сухараве згарэў аўтамабіль
У Слоніме падчас свята горада разбіўся аэраплан. Экіпаж загінуў 
Абноўлена
У Магілёве ў гаражы загінуў падлетак, другі — шпіталізаваны
Карысная інфа
Жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту абвешчаны ў Беларусі 15 жніўня 1
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
Здароўе
Як пачаць правільна харчавацца і займацца фітнесам? Спыталі ў трэнера
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 2
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну 2
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 1
У МАРГ расказалі, чаму растуць цэны 1
Беларускі порт у Расіі плануюць дабудаваць да канца 2022 года 1
У Беларусі дабудавалі нафтаправод, які цяпер не надта і патрэбны
Меркаванні
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства». Гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 9
«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам 12
Гісторыя
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 25
Падчас раскопак на мінскім гарадзішчы знайшлі донца гаршка з гербам князя Ізяслава ФОТА 4
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
59
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Культура
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
«Кацяня не хоча спаць, падстаўляе спінку». Новы мультверш ад Андрэя Скурко  1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Калекцыю аўтэнтычных строяў Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе 1
Што паглядзець. «Курорт» — з пляжнай казкі ў таямнічую гісторыю 4
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 3
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 5
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 1
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 2
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 34
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Свет
«Вы маўчыце, значыць, не змагаецеся»: Зяленскі зноў звярнуўся да расіянаў 2
У Расіі пачнуць рыхтаваць для арміі баявых святароў
Памёр аўтар графіці з пацалункам Брэжнева і Хонэкера
Мужчына на аўтамабілі атакаваў Капітолій у Вашынгтоне, а потым застрэліўся
Польшча анансавала спыненне выдачы віз расіянам 1
У Егіпце больш за 40 чалавек загінулі падчас пажару ў копцкай царкве
Прэзідэнт Латвіі: Варта ануляваць дазволы на жыхарства і візы тым, хто настроены па-пракрамлёўску 3
Галоўнае
Алег Дзерыпаска падаў у суд на Алега Цінькова за абразы. Ён патрабуе 2 мільярды расійскіх рублёў
Камандзір даў загад: «У расход іх». Журналісты знайшлі расійскіх салдат, якія маюць дачыненне да забойстваў у Кіеўскай вобласці. Адзін прызнаўся
Лукашэнка запатрабаваў «кардынальна вырашыць праблему з даўгабудам» у Мінску
Чаму некаторыя людзі пазбягаюць блізкіх адносін і баяцца тактыльных кантактаў?
У БДУІР з’явіўся факультэт інфармацыйнай бяспекі 2
Знойдзеныя новыя тэксты Кастуся Каліноўскага
У Аргенціне адкрылі новы від дыназаўраў — падобныя да драконаў, але памерам з ката 1
Усяго патроху
Віталь Клічко разводзіцца з жонкай пасля 26 гадоў шлюбу 1
Лукашысты адправілі гэтага айцішніка на хімію. А ён уцёк і стварыў стартап па пераводзе тэксту ў аўдыё 1
«Выклічам на дыван знакамітых беглых беларусаў». Чыноўнікі ў выкананні купалаўцаў перазапускаюцца — чаго чакаць на «ЧынЧынЧэнэл»? 1
Рух да сэрца і «Б як свабода». Падвялі вынікі конкурсу плакатаў, прысвечанага гадавіне беларускай рэвалюцыі  1
Фота / Відэа
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Святары трох канфесій урачыста закруцілі слоік памідораў. Як у Іўі прайшло мясцовае свята «Іўеўскі памідор». ФОТА 3
Апытанка
Самае чытанае
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 14
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
«Адольф» з «Першага аддзела»: як былы спецслужбіст кашмарыць «Беларусьфільм» 4
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 18
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Самае лайканае
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 25
«Разведка далажыла». Чаму заява ўкраінскага Генштаба пра 13 тысяч беларускіх вайскоўцаў смешная 9
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 18
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка 24
УСУ дакладным ударам знішчылі штаб «Вагнера» ў Папаснай 3
Гарачыя тэмы
«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста
«Старэць прыгожа» я не буду». 20-гадовая дзяўчына выдаткоўвае 1600 рублёў на месяц, каб даглядаць сябе 14
Былы амапавец Кулажанка пакінуў Полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі» 18
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Гісторык правёў прамую лінію на карце паміж Рыгай і Наваградкам і выявіў містычнае 25
«Прыбыў і ўсё праверыў. Як вы і казалі, Зянон Станіслававіч, адна агентура на маргінезе». 10 найлепшых твітаў тыдня 3
Збілі наркакур’ерку і вырабілі порна з непаўналетняй. «Прыгоды» навучэнцаў Гомельскай кадэцкай вучэльні 6
Ці будуць адкрываць крамы лукашэнкаўскага мерча па ўсёй краіне? Адказ вас здзівіць 11
Дзяўчыну знялі з рэйса Варшава — Мінск. Сама вінаватая? 8
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх