Як інфармуюць крыніцы, актывізаваліся трэніроўкі асабовага складу вайскоўцаў, што тлумачыцца падрыхтоўкай да гэтай даты. 

«Адбываецца звычайная, але масштабная падрыхтоўка груп выцяснення, рассяроджвання, патрулявання і гэтак далей: аддзяленне, узвод, рота. Потым у складзе батальёнаў і В/Ч.

Раней перад падзеямі кшталту выбараў праводзілі агульныя вучэнні ўсіх унутраных войскаў, з 2020-га ўзялі моду трэніравацца разам з АМАП. 

Падрыхтоўка ўключае ў сябе таксама дадатковыя заняткі па ідэалогіі», — распавядаюць «Нашай Ніве» крыніцы.

Раней пра правядзенне рэферэндуму ў лютым заяўлялі вышэйшыя чыноўнікі краіны. Эксперты меркавалі, што ён будзе прызначаны на канец месяца. 

Але суразмоўцы дапускаюць, што дата можа быць наогул перайграна ў залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Казахстане. 

Большасць прапанаваных змен у Канстытуцыю — касметычныя. Сутнасная адна — наданне функцыі найвышэйшай улады ў краіне так званаму Усебеларускаму народнаму сходу, з'езду наменклатуры, дэлегаты якога не абіраюцца ўсенародна і на канкурэнтнай аснове.

Незвычайнасць даты 10 лютага яшчэ і ў тым, што гэта працоўны дзень, чацвер. Раней выбары і рэферэндумы праводзіліся ў нядзелю. Выбар чацвярга можа тлумачыцца жаданнем не дапусціць палітычнай мабілізацыі насельніцтва. Так, на ашаламяльных выбарах 2020 года людзі на заклік Святланы Ціханоўскай масава галасавалі пасля абеду і пабачылі, як іх шмат. У той жа час улады на ўсіх выбарах схіляюць галасаваць датэрмінова, а на этапе датэрміновага галасавання лягчэй за ўсё фальсіфікаваць вынікі і ўкідваць бюлетэні ў скрынкі незаўважна для шараговых членаў выбарчых камісій.

Зрэшты, незвычайная сама сітуацыя, калі рэферэндум анансаваны, а яго даты яшчэ ніхто не ведае. Звычайна выбарчы каляндар плануецца загадзя.

«Гэтакі калектыўны прэзідэнт». Улады распавялі, каго хочуць уключаць у склад Усебеларускага народнага схода

Лукашэнку нават пасля адстаўкі не змогуць судзіць? Паглядзелі праект новай Канстытуцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0