Даследчыкі вывучылі даныя 466 пацыентаў бальніцы гарадской акругі Цване, якія паступілі ў хвалю «амікрона», і 3976 — што ў папярэднія.

Яны ўсталявалі, што ўсяго 4,5% хворых COVID-19 памерлі ў шпіталі ў бягучую хвалю ў параўнанні з сярэднім паказчыкам у 21% у мінулыя разы, піша РБК.

Скарацілася сярэдняя працягласць знаходжання ў бальніцы да чатырох дзён у параўнанні з 8,8 дня раней, а колькасць шпіталізаваных у аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі — з 4,3 да 1%.

З кожнай хваляй назіралася больш лёгкае працяканне захворвання, адзначаюць навукоўцы.

Гэта сведчыць аб тым, што амікрон-штам можа паслужыць «прадвеснікам» заканчэння эпідэмічнай фазы пандэміі каранавіруса і пераходам яе ў эндэмічную — характэрную для пэўнай мясцовасці.

У Францыі знайшлі новы варыянт каранавіруса

СААЗ: Пандэмія кавіду скончыцца ў 2022 годзе, але ёсць нюанс

Звесткі пра «амікрон» з Паўднёвай Афрыкі ўсяляюць надзею

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру