Але інвестары асцерагаюцца стратэгічных прычын такога назапашвання ў Кітаі. Іх некалькі.

Першая — Кітай асцерагаецца, што цэны на ежу ў 2022 годзе працягнуць расці, і лепш за ўсё скупіць тавары загадзя.

Другая — Кітай асцерагаецца распаўсюджвання ў краіне штаму «амікрон», што прывядзе да скарачэння вытворчасці ежы ўнутры краіны, і запасы тады прыйдуцца дарэчы.

Трэцяя — Кітай задумаў вайну супраць Тайваня, і гэта абернецца сур'ёзнымі санкцыямі Захаду, і запасаў ежы тады хопіць раздаваць яе па картках.

У любым выпадку, такія запасы харчавання ад добрага жыцця не робяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0