Reuters.com

Reuters.com

Акрамя таго, паліцэйскія канфіскавалі пяць скрадзеных аўтамабіляў, дзве адзінкі халоднай зброі і чатыры агнястрэльнай, а таксама выкрадзеныя матэрыяльныя каштоўнасці, перадае Tengrinews са спасылкай на аператыўны штаб Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі.

Напярэдадні, 9 студзеня, прэс-служба прэзідэнта Касым-Жамарта Такаева па выніках пасяджэння аператыўнага штаба паведаміла аб затрыманні 5,8 тыс. чалавек, якія маюць дачыненне да ўдзелу ў беспарадках. Акрамя таго, было заведзена 125 крымінальных спраў.

У паведамленні прэс-службы адзначалася, што сярод затрыманых — «значная колькасць замежнікаў». Сілавыя службы краіны сканцэнтраваныя на пошуку і затрыманні «тэрарыстаў», зборы доказнай базы і правядзенні экспертыз, удакладнілі ўлады.

Разам з тым дзяржсакратар Казахстана Ерлан Карын расказаў: чым займаюцца сілы АДКБ у краіне, пра дапамогу якіх прасіў кіраўнік краіны.

«Сілы АДКБ будуць задзейнічаныя не ва ўсіх рэгіёнах. Яны будуць лакальна забяспечваць ахову жыццёва важных аб'ектаў. Гэта абгрунтаваная мера», — напісаў Карын у Тэлеграме.

Карын падкрэсліў, што місія АДКБ з'яўляецца міратворчай. Яна разлічаная на непрацяглы час, і пасля стабілізацыі сітуацыі кантынгент АДКБ будзе выведзены з Казахстана, дадаў дзяржсакратар.

Паводле яго слоў, перакідка сіл міратворчай місіі дазволіла «вызваліць неабходныя рэсурсы» і сцягнуць спецпадраздзяленні для контртэрарыстычнай аперацыі ў Алматы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0