«Тое, што ёсць неабходнасць у павелічэнні арэнднага жылля, гэта факт. Бо, на жаль, сёння не ўсе грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, гатовыя і могуць патраціць грошы на тое, каб набыць жыллё ва ўласнасць. Таму забяспечыць жыллём неабходна ўсіх, але пасля грамадзянін вырашыць, ці можа ён і ці хоча выкупіць гэтае жыллё, або будзе працягваць арандаваць яго», — заявіў кіраўнік ведамства Руслан Пархамовіч.
Пры гэтым ён адзначыў, што «невядомага тут яшчэ вельмі шмат, і на сённяшні дзень заканадаўства не гатовае да вырашэння гэтага пытання».
«Таму неабходна Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва і Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі папрацаваць і вызначыць падыходы ў частцы вызначэння кошту арэнднай платы, парадку выкупу такога жылля, прадастаўлення такога жылля. Таму тут патрэбная будзе дастаткова сур'ёзная праца», — адзначыў міністр архітэктуры і будаўніцтва.
Ён назваў прыкладныя тэрміны, калі падрыхтуюць неабходную нарматыўную базу.
«Думаю, на працягу бліжэйшага паўгода мы падрыхтуем усю неабходную нарматыўную базу і занясем ва ўрад на разгляд як раз гэтае пытанне», — паведаміў Пархамовіч.