Getty Images

Getty Images

За апошні месяц гэта другі суд над Аун Сан Су Чжы і другі прысуд.

Гэтым разам яе прызналі вінаватай у незаконным увозе і валоданні пераноснымі рацыямі і парушэнні антыкавідных абмежаванняў.

У снежні Аун Сан Су Чжы асудзілі таксама да чатырох гадоў пазбаўлення волі, прызнаўшы вінаватай у падбухторванні і парушэнні антыкавідных абмежаванняў. Пазней вайсковая хунта змякчыла ёй прысуд да двух гадоў турмы.

Аун Сан Су Чжы выстаўленыя яшчэ некалькі абвінавачванняў. Калі віна былой лідарки М'янмы будзе прызнаная цалкам, ёй пагражае пажыццёвае зняволенне.

Аун Сан Су Чжы — лідарка «Нацыянальнай лігі за дэмакратыю», якая 15 гадоў, з 1990 па 2005 год, правяла пад хатнім арыштам. У 1991 годзе стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру.

У 2015 годзе «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» перамагла на ўсеагульных выбарах, а Аун Сан Су Чжы стала міністрам замежных спраў і фактычным кіраўніком урада. У лютым 2021 года ў выніку прыходу да ўлады хунты зноў аказалася пад арыштам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0