«Устаноўлена, што з лета 2020 года мужчына актыўна ўдзельнічаў у пратэстным руху, здымаў і размяшчаў відэа на сваім канале, дэаноніў сілавікоў. За парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

У ведамстве заявілі, што Канавалаў збег ва Украіну, але з'яўляючыся «стваральнікам і адміністратарам YouTube-канала з экстрэмісцкім зместам», працягваў размяшчаць «інфармацыю антыдзяржаўнага кшталту».

Там таксама зазначылі, што падчас аператыўных мерапрыемстваў яго затрымалі на тэрыторыі Беларусі.

Папярэдне, супраць мужчыны распачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0