Інфармацыю аб звальненні Бабровай пацвердзіў адзін з выкладчыкаў факультэта. Прычыны, адзначыў ён, не вядомыя выкладчыцкаму складу. З яго слоў, Наталля Леанідаўна «не заўважаная ў адлічэннях або звальненнях». І наогул была «незаўважнай», у адрозненне ад сваёй папярэдніцы.

— Па адчуваннях, вялікую частку працы рабілі яе намеснікі — Уладзімір Гаравы і Уладзімір Логін. З таго, што ўспамінаецца — яе размова пра ФКСіС на Дні адкрытых дзвярэй у БДУІР.

У прэс-службе БДУІР нам адказалі, што Наталля Леанідаўна «перастала займаць пасаду дэкана ФКСіС у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракта і пенсійным узростам, аднак застаецца працаваць ва ўніверсітэце».

Дэкан ФКСіС Марына Лукашэвіч звольнілася з ВНУ 1 лістапада 2020 года. Dev.by яна сказала, што зрабіла гэта сама без якога-небудзь ціску. Ад каментарыяў Марына Міхайлаўна адмовілася, а студэнтаў папрасіла ў чаце не ладзіць пратэстаў у сувязі з яе сыходам.

Паводле інфармацыі dev.by, Марына Лукашэвіч сышла ў буйную аўтсорсінгавую кампанію. У самой кампаніі прасілі не пісаць пра гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0