Каля двух метраў Вялікай Кітайскай сцяны абрынуліся ў выніку землятрусу ў правінцыі Цынхай на захадзе Кітая, паведамляе газета Global Times.

Землятрус магнітудай 6,9 бала ва ўездзе Шаньдань паўночна-заходняй правінцыі Ганьсу адбыўся ў суботу.

Улады правінцыі ўсталявалі на месцы разбурэння апоры і пачалі рамонтна-аднаўленчыя работы. 

Паведамленняў аб загінулых падчас здарэння не паступала, аднак дзевяць чалавек атрымалі траўмы. З іх восем ужо выпісаныя з бальніцы, а адзін усё яшчэ знаходзіцца пад наглядам лекараў.

«Абвал моста на Нямізе — намёк на тое, што можна зрабіць горад лепшым і ўтульнейшым» — эксперт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0