Будынак ПУАТ № 21 у Мазыры.

Будынак ПУАТ № 21 у Мазыры.

Як стала вядома праваабаронцам, у папраўчай установе адкрытага тыпу (ПУАТ) №21 у Мазыры цяпер хварэюць адразу каля 20 асуджаных. Іх змясцілі на асобны ізаляваны паверх.

Але некаторых зняволеных з высокай тэмпературай адмаўляюцца шпіталізаваць. Акрамя таго вядома, што начальнік ПУАТ Дзмітрый Дзіваноўскі асабіста тэлефанаваў у паліклініку, каб «хімікам» не падаўжалі бальнічныя.

«Умовы ўтрымання ў ПУАТ — гэта павольнае забойства людзей. Будынак стары, усё прадзьмуваецца і цячэ, ад гэтага вільготнасць. На «адрамантаваным» пятым паверсе па раніцах па сценах цячэ вада і бачныя велізарныя мокрыя плямы ўздоўж столі. Тэмпература ў пакоях даходзіла да сямі градусаў. 

Адразу пасля пераезду на новы паверх у людзей пачаўся ранішні кашаль з макроццем, які праходзіць да абеду. Пасля выходных кашаль праходзіць цяжэй і даўжэй».

Цяпер у гэтай установе адбываюць пакаранне 14 палітвязняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0