Па словах хірургаў, аперацыю, якая доўжылася сем гадзін, зрабілі Бенету тры дні таму, і цяпер яго стан застаецца добрым, піша Бі-бі-сі.

«Для мяне выбар быў паміж смерцю і гэтай перасадкай, — сказаў 57-гадовы Бенет напярэдадні аперацыі. — Я разумею, што далейшы мой лёс зусім невядомы, але для мяне гэта апошні шанец».

Спецыялісты з Медыцынскага цэнтра ўніверсітэта Мэрыленда атрымалі ад уладаў спецыяльны дазвол на аперацыю. Яны патлумачылі, што без яе пацыент памрэ.

Ці ўвянчаецца перасадка поспехам, да гэтага часу канчаткова незразумела.

Для хірургаў аперацыя стала вынікам шматгадовых даследаванняў. Яны спадзяюцца, што іх поспех дапаможа выратаванню жыццяў многіх людзей па ўсім свеце. У сваёй заяве Універсітэт Мэрыленда цытуе хірурга Бартлі Грыфіта, па словах якога аперацыя закліканая «наблізіць рашэнне крызісу з недахопам донарскіх органаў».

Па даных сайта OrganDonor.gov толькі ў ЗША перасадкі донарскіх органаў чакаюць каля 100 тысяч людзей, і 17 пацыентаў у дзень паміраюць з-за іх недахопу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?