Маецца на ўвазе пра спісанне штрафаў і іншых запазычанасцяў праз прымусовае выкананне. Нагадаем, з-за такога аўтаматычнага зняцця грошай з безадзыўных укладаў кліентам банкаў паніжаюць працэнтныя стаўкі «да запатрабавання». Банкі лічылі, што кліенты парушылі ўмовы па ўкладзе і знялі грошы раней за тэрмін.

У кантакт-цэнтры Беларусбанка ўдакладнілі, што пасля спісання грошай праз АІС ВДА з безадзыўнага ўкладу банк не будзе цяпер зніжаць працэнтную стаўку. Пасля такога зняцця сродкаў на суму, якая засталася на дэпазіце, будуць налічваць такія ж працэнты, як і да гэтага.

У банку тлумачаць, што новаўвядзенне дзейнічае не толькі на новыя дэпазіты, але і на тыя, якія былі адкрытыя да 7 студзеня.

У Беларусбанку ўдакладнілі, што ўвялі гэтую змену на ўзроўні свайго банка.

У Нацбанку раней тлумачылі, што ў спісанні грошай праз АІС ВДА з безадзыўных укладаў няма парушэння. Але здымаць з іх сродкі павінны ў трэцюю чаргу, пасля спісання з бягучых банкаўскіх рахункам у беларускіх рублях, потым — у валюце. Чацвёртая чарга — за электроннымі кашалькамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?